Новыя сацыяльна значныя аб'екты Мінскай вобласці

21 января 2021
Актыўнымі тэмпамі працягваецца ўзвядзенне новых сацыяльна значных аб'ектаў. Ужо сёлета іх з'явіцца больш і на карце Мінскай вобласці. Гэта перш за ўсё сфера аховы здароўя. Так, у Жодзіне к восені будзе гатова новая дзіцячая паліклініка з аддзяленнем рэабілітацыі і басейнамі. У суседнім Барысаве дзяцей змогуць лячыць у найноўшым шматпрофільным корпусе цэнтральнай раённай бальніцы. У інвестпраграме нямала ўвагі і спорту. Так, новы басейн пабудуюць у горадзе Старыя Дарогі. Прыбаўленне чакае і сфера адукацыі. Гэта дзіцячыя сады ў пасёлку Дружны, а таксама ў Калодзішчах. 

Следам за Смалявічамі ажыўленне ў будаўніцтве жылля чакаецца і ў Рудзенску. Адзін з прывабных фактараў пераезду ў горад-спадарожнік - блізкасць новых перспектыўных заводаў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.