Новыя гатункі бэзу з'явіліся ў мінскім парку Перамогі

6 мая 2015

"Капітан Гастэла" і "Абаронцам Брэста". Гатункі бэзу з такімі назвамі з'явіліся ў мінскім парку Перамогі. У закладцы алеі прынялі ўдзел ветэраны, моладзь і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Праект "Бэз Перамогі" стаў працягам даўніх традыцый, калі кусты вясновых кветак высаджвалі ў гонар воінаў Вялікай Айчыннай.

Яшчэ адзін "Бэз Перамогі" зацвіце і ў Лошыцкім парку. Там алея з'явілася яшчэ 1 мая.