Новыя школьныя падручнікі з'явяцца ў вучняў 3-х і 7-х класаў у наступным годзе

9 февраля 2017

Новыя школьныя падручнікі з'явяцца ў вучняў 3-х і 7-х класаў у наступным годзе. Усяго каля 30 кніг. Аб тым, што падручнікі павінны быць у першую чаргу зразумелыя вучням і не перагружаныя непатрэбнай інфармацыяй, гаварылі і на нядаўняй Вялікай размове з Прэзідэнтам. Па сутнасці, замена школьных падручнікаў - гэта адзін з этапаў рэалізацыі новай навучальнай праграмы. Распрацавалі яе летась. Тады ж цалкам абнавілі падручнікі 1-м, 5-м і 10-м класам. Улада Карніцкая вывучыла абноўленыя кнігі і даведалася, як разгрузяць беларускіх вучняў.

Такі падручнік можна ўбачыць у любым партфелі школьніка. Па ім дзеці вучаць фізіку ў 7-м класе. Супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі ўпэўнены, нягледзячы на тое, што на гэтым зборніку вырасла ні адно пакаленне, мінусаў у ім больш, чым плюсаў. Адзін з іх - суцэльны, як прынята казаць, сухі тэкст.

Валянціна Гінчук, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі Беларусі: "Паток інфармацыі павялічваецца пастаянна, але мы павінны разлічваць на розныя катэгорыі навучэнцаў, у тым ліку і на тых, якім трэба ведаць больш, захочацца ведаць больш. Таму ў іх пад рукой будзе падручнік, у якім будуць дадзены спасылкі, якія дазволяць ім арыентавацца ў адукацыйным кантэнце , г.з. яны будуць ведаць, куды яшчэ можна звярнуцца, каб атрымаць дадатковую інфармацыю".

Таму ў Нацыянальным інстытуце адукацыі распрацавалі комплекс новых падручнікаў.

Менавіта Ларыса Ісачанкава - адзін з аўтараў новага падручніка па фізіцы для 7-х класаў. Зараз ён ужо праходзіць рэцэнзію. Па сутнасці, наша здымачная група адна з першых, каму ўдалося ўбачыць матэрыялы да падручніка будучыні. Але галоўная асаблівасць кнігі - навігацыя. Гэта спецыяльныя рубрыкі з дадатковай інфармацыяй, спасылкі на хрэстаматыі, атласы і электронныя рэсурсы. Менавіта гэтая опцыя зараз у бацькоў выклікае больш за ўсё пытанняў - гэта яшчэ і дадатковая нагрузка.

Пра тое, што ў школьнай праграме не павінна быць нічога лішняга, у Вялікай размове адзначыў і Кіраўнік дзяржавы. У гутарцы з журналістамі і экспертамі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да тэмы адукацыі і растлумачыў з'яўленне шостага навучальнага дня і, вядома, ролю падручніка ў выхаванні падрастаючага пакалення

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Беларусі: "У нас школа перагрузіла настолькі, ім дыхаць некалі. А мы ж хочам, каб нашы школы, гэта я ўжо як бацька гавару, займаліся трошкі спортам. Для чаго? Не для паказухі, для здароўя, каб яны нармальнымі, здаровымі, прыгожымі раслі. А калі ў кагосьці ёсць здольнасць да музыкі, пісаць карціны, спяваць, танцаваць, дзе ўзяць гэты час? Яны і так 10 гадзін у школе занятыя ўжо ў 7-м класе. І было прынята рашэнне - давайце праграму зробім. Трэба праграму з падручнікаў пачынаць".

І пачалі, яшчэ летась. Адрэдагаваныя падручнікі з'явіліся ва ўсіх 1-х, 5-х і 10-х класах. А ўжо ўсе абсалютна па-новаму ў беларускіх школах будуць вучыцца да 2021 года. Да гэтага ў некалькі этапаў ва ўсіх класах заменяць падручнікі старога ўзору.

У гэтым 6-м класе новыя падурчнікі практычна па ўсіх прадметах з'явіліся сёлета. Напрыклад, зараз тут ідзе ўрок гісторыі Беларусі. І ў кожнага на парце ўжо ёсць новыя падручнікі.

Табліцы, схемы, фатаграфіі выданняў і якасць матэрыяла ў сталічнай школе № 4 ужо ацанілі педагогі.

Але што самае галоўнае - ацэнка тых, каму кожны дзень трэба ўчытвацца ў сучаснае і мінулае сваёй роднай краіны і вывучаць урокі гісторыі, каб, магчыма, нейкіх памылак у будучыні пазбегнуць.