Новыя прафесіі на службе арміі

19 марта 2013
Зараз на ваенных факультэтах краіны навучаецца каля трох тысяч курсантаў. Сёлета Ваенная акадэмія будзе ажыццяўляць набор на новыя спецыяльнасці.

Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі ўжо прымаюць дакументы для падрыхтоўкі спецыялістаў. Да 1 красавіка абітурыентам неабходна падаць заявы ў ваенныя камісарыяты па месцы жыхарства з указаннем спецыяльнасці і прайсці прафесійны адбор.