Новыя старшыні райвыканкамаў у Віцебскай вобласці

19 марта 2020
Развіццём сельскагаспадарчай вытворчасці будуць займацца на месцах новыя кіраўнікі райвыканкамаў. На пасадах іх зацвердзілі дэпутаты трох раёнаў Віцебскай вобласці. Докшыцкі РВК узначаліў выхадзец раёна Алег Кавалёнак. Да прызначэння на новую пасаду ён кіраваў полацкім філіялам Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. 

За рулем у Сенненскім раёне стаў малады кіраўнік: Ігару Марозу 36 гадоў, да гэтага ён працаваў першым намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама, дзе курыраваў пытанні АПК. 

Упершыню кіраўніком Бешанковіцкага раёна стала жанчына


Упершыню ў гісторыі Бешанковіцкага раёна кіраўніцтва рэгіёнам даверана жанчыне: дэпутаты раённага савета аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Галіны Унуковіч. Яна адзіная ў Віцебскай вобласці жанчына - кіраўнік раёна. Да гэтага працавала ў Глыбокім, дзе ўзначальвала дэпутацкі корпус раёна. 

Ранейшыя кіраўнікі Сенненскага і Бешанковіцкага раёнаў узначалілі аграпрамысловыя аб'яднанні, створаныя ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці".