Новыя правілы ўвозу тавараў асабістага карыстання

10 марта 2015

Сёння ў Беларусі змяняюцца нормы ўвозу некаторых тавараў асабістага карыстання. Зараз без выплаты мытных пошлін можна ўвезці па адной адзінцы бытавой тэхнікі і электронікі на працягу трох гадоў. Новыя правілы закрануць і аўтамабільныя шыны. На працягу двух гадоў можна бяспошлінна прывезці толькі адзін камплект для кожнага аўтамабіля ва ўласнасці. Вылічэнне пазначаных тэрмінаў (2 і 3 гады) пачынаецца з 31 сакавіка мінулага года. Абмежаванні не закрануць тавары, увезеныя з выплатай сукупнага мытнага плацяжу.