Новыя правілы продажу запасных частак для аўтамабіляў

14 июня 2013

З гэтых выхадных прадаваць запасныя часткі для аўтамабіляў на мінскіх рынках можна будзе толькі з выкарыстаннем касавага апарата. Як адзначылі ў сталічнай падатковай інспекцыі, пры гандлі аўтазапчасткамі часта адбываюцца парушэнні. Таму касавае абсталяванне павінна ўпарадкаваць працу прадпрымальнікаў. Змены дзейнічаюць і пры дастаўцы тавараў на месца пакупнікам.