Новыя правілы па выплатах пенсій пачалі дзейнічаць у Беларусі

2 января 2014

Новыя правілы па выплатах пенсій пачалі дзейнічаць у Беларусі з новага года. Зараз адна з асноўных умоў пры налічэнні пенсіі - выплата абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацабароны насельніцтва не меней як дзесяць гадоў. Варта адзначыць, што гэтая ўмова будзе ўжывацца толькі для новых налічэнняў пенсій, г.зн., пачынаючы з 1 студзеня. Пенсіі, прызначаныя да гэтай даты, з улікам гэтай умовы пераглядацца не будуць.