Новыя папраўкі ў Працоўны кодэкс уступяць у сілу заўтра

27 Студзеня 2020
Змены накіраваныя на дадатковыя меры па абароне праў працаўнікоў, а таксама пашыраюць паўнамоцтвы наймальнікаў. Новая рэдакцыя забяспечыць гарантыі людзям перадпенсійнага ўзросту і прадаўжэнне працоўнага кантракта з добрасумленнымі супрацоўнікамі. Новаўвядзенні закрануць і бацькоў - зараз у іх з'явіцца двухтыднёвы водпуск, у які можна пайсці ў першыя паўгода пасля пасля нараджэння дзіцяці.
Таксама з дакументаў знікнуць скарачэнні "выконваючы" і "часова выконваючы абавязкі". Падпісваць іх будзе трэба паводле занятай пасады.