Новыя рэкорды надвор'я ў новым годзе

2 января 2018

Новыя рэкорды ў новым годзе. У Брэсце і Гродне напярэдадні зафіксаваныя гістарычныя максімумы. У горадзе над Бугам учора было 7 градусаў цяпла, што на 0,8 вышэй за папярэдняе дасягненне. А ў Гродне рэкорд пасунуўся ўсяго на 0,2 пункта - учора ў абласным цэнтры было 6,7 градуса. Гэта ўжо трэці прыродны максімум за апошні тыдзень. У першыя дні новага года захаваецца цёплае надвор'е з дажджамі і туманам.