Новыя падрабязнасці ў скандальнай справе ААТ МаналітГград

11 декабря 2013

Негатыўныя працэсы ў будаўнічай галіне ва ўсіх праявах зараз пад пільным кантролем і чыноўнікаў, і часам праваахоўнікаў. Вось адзін з апошніх прыкладаў. Скандальная справа ААТ МаналаітГрад абрасла новымі падрабязнасцямі і падазронымі. Першая крымінальная справа па буйной будаўнічай кампаніі была ўзбуджана ў кастрычніку 2013 года, калі дырэктар прадпрыемства быў затрыманы пры атрыманні хабару ў 95 мільёнаў рублёў. Пад следствам апынуўся і яго намеснік. Таксама правяраецца інфармацыя, якім чынам мужчыны атрымалі свае пасады.


Сяргей Лішко, намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі: Незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці, пачыналася гэта злачынства ў той час, калі названая асоба яшчэ працавала ў Міністэрстве будаўніцтва і архітэктуры. У дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ МаналітГрад абрана мера ў выглядзе ўзяцця пад варту. Яго намеснік зараз з'яўляецца па справе падазроным, у дачыненні да яго дадзеная мера не абіралася.


На дадзены момант аператыўнікі і следчыя правяраюць карупцыйныя сувязі падазроных. Не выключана, што ў найбліжэйшы час мы пачуем аб узбуджэнні новых крымінальных спраў.