Новыя падрабязнасці ў справе аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце

14 марта 2017

У якасці падазроных затрыманыя начальнік цэха гатовай прадукцыі і яго намеснік.

Гэтая інфармацыя з'явілася сёння на афіцыйным сайце Следчага камітэта. Артыкул, паводле якога вядзецца расследаванне, - службовая халатнасць. І сёння стала вядома, што ў гродзенскай бальніцы памёрла чацвёртая ахвяра трагедыі. Нагадаем, 25 лютага ў адным з цэхаў прадпрыемства адбыўся выбух пылапаветранай сумесі. Моцныя апёкі атрымалі пяць працаўніц завода. Урачы працягваюць змагацца за жыццё апошняй пацярпелай. Яе стан дагэтуль цяжкі.

Сяргей Кабаковіч, начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі: "З улікам аналізу сабраных практычных звестак следствам прынята рашэнне аб затрыманні начальніка цэха гатовай прадукцыі гэтага камбіната і яго намесніка. У тым ліку і іх допытаў у якасці падазроных ва ўчыненні службовай халатнасці".

Следчая група працягвае працаваць на тэрыторыі прадпрыемства. Спецыялісты праводзяць паглыбленыя агляды сістэм аспірацыі і вентыляцыі. Па запыце нашага СК у Беларусь з Польшчы прыбылі прадстаўнікі кампаніі - пастаўшчыка абсталявання. Яго гэтая фірма і ўсталёўвала на заводзе. У якасці экспертаў таксама прыцягнутыя беларускія навукоўцы, якія спецыялізуюцца на сістэмах ачысткі паветра.