Новыя падрабязнасці па калійнай аферы

2 сентября 2013

Як стала вядома нашым карэспандэнтам з кампетэнтных крыніц, у хуткім часе можа быць агучаная інфармацыя пра іншых службовых асоб, якія стаяць за махінацыямі па справе Беларускай калійнай кампаніі. Акрамя таго, заканчваецца прапрацоўка пытанняў па прад'яўленні іскаў, накладванні арышту на маёмасць і актывы Уралкалія, у тым ліку за мяжой.


Як заявіў сёння прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі, следства па гэтай крымінальнай справе будзе асвятляцца ў СМІ максімальна адкрыта, наколькі гэта дазваляе заканадаўства.