Новыя падыходы ў працы з моладдзю абмяркоўваюць на Гомельшчыне

8 августа 2018

Інавацыйныя падыходы ў працы з моладдзю гэтымі днямі шукаюць на Гомельшчыне. Рэспубліканскі семінар сабраў каля 350 чалавек, у асноўным гэта актывісты з усіх рэгіёнаў, прадстаўнікі мясцовай улады і кіраўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус. У дыскусіі прыняла ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталля Качанава азнаёмілася з нестандартнымі формамі працы з моладдзю як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці, а затым размова прадоўжылася ў фармаце пленарнага пасяджэння. Больш актыўна узаемадзейнічаць з падрастаючым пакаленнем, гаварыць з ім на адной мове - гэта адно з даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.

Як упэўнены арганізатары, семінар дасць старт ацэнцы вопыту працы з моладдзю, які ўжо назапашаны, аналізу і распрацоўцы новых форм узаемадзеяння. Па выніках двух дзён (а стартаваў форум напярэдадні) плануюць прыняць метадычныя рэкамендацыі, як удасканаліць гэты працэс.