Новыя падыходы па прафесійных пенсіях узаконяць

20 мая 2020
Для тых, хто працуе ў складаных умовах, зараз больш варыянтаў выбару льготнай пенсіі.  Гэта датычыцца ўрачоў, швачак, настаўнікаў, вадзіцеляў грамадскага транспарту, трактарыстаў і бортправаднікоў. Тыя, хто не паспеў напрацаваць сабе дадатковую пенсію па стажы ў асаблівых умовах працы, могуць пайсці на заслужаны адпачынак датэрмінова  і пры гэтым не страціць у грашах.  Тыя, хто гатовы працягваць працаваць, змогуць пасля атрымліваць і агульную пенсію, і даплату.  Ад дзяржавы дадатковыя гарантыі прапісаны ва ўказе.  Гэтыя нормы будуць адлюстраваны ў законе, які зараз рыхтуюць да прыняцця дэпутаты. 

Плануецца, што дакумент Палата прадстаўнікоў разгледзіць на гэтай  вясновай сесіі  да канца чэрвеня. У цэлым ён датычыцца прыкладна  20 тысяч работнікаў.