Новыя перспектывы гарадоў-спадарожнікаў Мінска

13 ноября 2019
Генеральны план развіцця Мінска будзе скарэкціраваны з улікам з'яўлення на карце сталіцы новых значных аб'ектаў, а таксама забудовы гарадоў-спадарожнікаў. Як расказалі ў мэрыі, адзін з акцэнтаў на Смалявічах. У наступным годзе тут пабудуюць 11 шматкватэрных дамоў, школу, дзіцячы сад і гандлёва-забаўны цэнтр. Акрамя таго, разглядаецца і магчымасць узвядзення жылых дамоў з невялікай колькасцю паверхаў. Гэта зробіць асяроддзе больш камфортным. Дарэчы, паляпшаюцца і транспартна-лагістычныя магчымасці. Праз два гады дарога ад Мінска да Смалявіч будзе цалкам бетоннай і чатырохпалоснай. Зараз ідзе яе рэканструкцыя.

Зараз у сталіцы  згодна з генпланам,  40 працэнтаў новага жылля ўзводзяць на свабодных тэрыторыях, 60 працэнтаў - за кошт рэканструкцыі. У перспектыве такая тэндэнцыя захаваецца.

Яшчэ адзін трэнд - узвядзенне сацыяльна значных аб'ектаў Мінска. У наступным годзе ў сталіцы адкрыюць новую школу ў мікрараёне Каменная Горка, а таксама 8 дзіцячых садоў у мікрараёнах Лошыца, Масюкоўшчына, Лебядзіны, а таксама комплексе "Мінск-Мір".