Новыя педкласы адкрываюцца ў школах Мінскай вобласці

15 октября 2020

Педагагічныя класы набіраюць папулярнасць у школах Мінскай вобласці. Напрыклад, толькі ў Вілейскім раёне - 6 груп. Дадатковую профільную адукацыю там атрымліваюць амаль 40 навучэнцаў. Факультатыўныя заняткі складаюцца з псіхалагічных і педагагічных модуляў. Пад канец навучання будучыя педагогі рыхтуюць партфоліа - і (пры ўмове сярэдняга бала не ніжэй за 8-м) могуць паступаць у педагагічныя ВНУ без ЦТ.

Дарэчы, у Вілейскім раёне прафесію педагога для далейшага вывучэння выбіраюць 17 % навучэнцаў. Сярод выпускнікоў педагагічных класаў - гэта лічба значна вышэй.