Сямейны капітал з наступнага года можна дадаткова выкарыстаць на навучанне кагосьці з дзяцей вялікай сям'і. Пры гэтым вучыцца можна, апроч вышэйшых і сярэдніх дзяржустаноў і ў тых, якія належаць да Спажыўкааперацыі і прафсаюзаў. Аб гэтым у "Панараме" расказаў намеснік міністра працы і сацабароны Валерый Кавалькоў. А па меддапамогу звяртацца як у дзяржаўныя клінікі, так і ў прыватныя. Пашырылі спіс падстаў і для паляпшэння жыллёвых умоў.
На пачатак кастрычніка ў Беларусі адчынена амаль 105 тысяч дэпазітных рахункаў. 41 з паловай тысячы дазволена выкарыстаць датэрмінова. У большасці выпадкаў сродкі накіроўваюцца на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і.













