Новыя ўзоры тэхнікі паступілі ў войскі

29 ноября 2021

Пакуль некаторыя аб'яўляюць сябе  нібыта ўладарамі свету і гаспадарамі новых тэхналогій, уключаючы ўзбраенні, Беларусь планамерна ўзмацняе абаронны патэнцыял сваімі новымі ўзорамі тэхнікі. Так,  радыёрэлейныя станцыі паступілі на ўзбраенне ў беларускія войскі. Тэст-драйв чакае батальён сувязі  Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.   Айчынныя станцыі распрацаваныя на прадпрыемствах Дзяржкамваенпрама з улікам апошніх  дасягненняў у сферы ваеннай сувязі  і па сваіх тактыка-тэхнічных характарыстыках  не саступаюць сусветным аналагам (відэа).