Новыя ўзоры зброі будуць задзейнічаныя ў сумесных беларуска-расійскіх вучэннях Захад-2013

28 августа 2013

Аб гэтым сёння заявіў міністр абароны нашай краіны Юрый Жадобін. Выпрабаванне боем пройдуць айчынныя беспілотныя лятальныя апараты, новыя сістэмы сувязі, а таксама сістэмы навігацыі. У справе сябе пакажуць і мадэрнізаваныя ўзоры доследных адзінак зброі. Вучэнні пройдуць на 6 палігонах Беларусі, а таксама ў Калінінградскай вобласці Расіі. Удзел у іх прымуць каля 13 тысяч вайскоўцаў. Як з краін-суседак, так і з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.


Паводле слоў Юрыя Жадобіна, маючыя адбыцца манеўры будуць насіць абарончы характар, што з'яўляецца пацверджаннем курсу на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі.