Новыя аб'екты адкрылі ў Астраўцы

10 августа 2019
Напярэдадні адразу трох значных дат - 75-годдзя Гродзенскай вобласці, Дня горада і Дня будаўніка – сёння ў сталіцы атамнай энергетыкі арганізавалі вялікае свята. Тут з'явіўся новы Дом дзіцячай творчасці. Культурны аб'ект аб'яднае ў сабе творчыя калектывы не толькі горада, але і раёна, і павялічыць колькасць навучэнцаў да 2 тысяч. Яшчэ адным падарункам для горада стала адкрыццё новага дзіцячага сада, школы і бальніцы. У найбліжэйшы час спіс дапоўніць фізкультурна-спартыўны комплекс з басейнам і стадыёнам, які будуецца.

Сёння ў гонар Дня будаўніка ўпершыню правядуць асобную інтэрактыўную праграму, дзе кожны зможа асвоіць асновы канструявання і інжынірынгу.