Новыя смеццесартавальныя заводы з'явяцца пад Мінскам

26 февраля 2015

Сённяшнія палігоны адыходаў "Паўночны" і "Прудзішча" больш не месцяць смецця. Зараз ідзе падбор новых пляцовак для палігонаў. Але галоўная задача для камунальных службаў – максімальна паменшыць колькасць смецця на палігонах за кошт яго папярэдняга сартавання.

Уладзімір Кухараў, першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама:

"Максімальна зараз пабудаваць працу так, каб усе другасныя матэрыяльныя рэсурсы, якія можна перапрацоўваць і выкарыстоўваць, збіраліся і адпраўляліся на перапрацоўку. У гэтых мэтах нашым прадпрыемствам "Экарэс" на базе палігона "Трасцянецкі" праведзеная закупка дзвюх ліній сумарнай магутнасцю 30 000 тон, адна з гэтых ліній ужо сабраная".

Мінгарвыканкам правёў конкурс на будаўніцтва смеццесартавальнага завода. Пераможца-інвестар ужо вызначаны. Плануецца, што на працягу двух гадоў будзе пабудаваны завод, які зможа перапрацоўваць да ста тысяч тон смецця за год.