Мастацкая галерэя на вуліцах горада. 6 новых муралаў з'явіліся ў Валожыне. Манументальныя творы на сценах будынкаў стварылі ў рамках ініцыятывы райвыканкама і мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Ідэю падтрымалі беларускія мастакі: адразу у некалькіх мікрараёнах яны стварылі розныя сюжэты. Гэта і тэма малой радзімы, і замалёўкі з жыцця мясцовых жыхароў, ёсць і пазнавальныя мегапалотны для дзяцей.
Створаны манументальныя карціны пераважна на аб’ектах тэхнічнага прызначэння. Усяго запланавана размаляваць 400 квадратных метраў.













