Прыемны водар можа палегчыць боль. Новыя методыкі паліятыўнай дапамогі асвойваюць медыкі Мінскай вобласці. Асновы альфакторнай тэрапіі - лячэння пахамі - выкладаюць вядучыя еўрапейскія спецыялісты. Асаблівыя водары - іх падбіраюць для пацыентаў індывідуальна - дапамагаюць узнавіць прыемныя ўспаміны і зрабіць працу з псіхолагам больш эфектыўнай.
Такую методыку ўжо выкарыстоўваюць для дапамогі пацыентам дзіцячага хоспіса і цэнтра анкалогіі. Спецыяльныя лячэбныя водары там аб'ядналі ў "карысную" бібліятэку.













