Новыя механізмы падтрымкі прамкааперацыі ў ЕАЭС

18 марта 2021
Новыя механізмы падтрымкі прамысловай кааперацыі і інтэграцыі ў ЕАЭС - тэма рабочай паездкі ў Мінск міністра па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі. Актуальныя пытанні супрацоўніцтва напярэдадні абмеркавалі  ў Савеце міністраў. Сёння дыялог працягнецца ўжо на беларускіх прадпрыемствах. Артак Камалян адзначыў:  у рамках ЕАЭС за апошнія гады зроблена шмат, але задзейнічаны далёка не ўвесь рэсурс. Краінам трэба будзе выйсці на больш якасны ўзровень супрацоўніцтва. На парадку дня таксама неабходнасць стварэння Фонду акадэмічнай мабільнасці. У цэлым, нягледзячы на няпросты 2020-ты, нядрэнна спрацавалі і прамысловасць, і АПК. 

Прагноз развіцця прамысловасці і АПК на 2021 год

Сёння запланаваны перамовы на Беларускім металургічным і Мінскім трактарным заводах. Заўтра ў праграме візіту - знаёмства з вытворчасцю "БелДжы" і навінкамі "БелАЗ".