Новыя маршруты з'яўляюцца на велакарце сталіцы

19 июня 2018

Так, веладарожкі двух раёнаў - Заводскага і Ленінскага - звяжа 50-метровы мост. Пасля завяршэння работ веладарожка пройдзе і ўздоўж набярэжнай Чыжоўскага вадасховішча. Зараз вядуцца праектныя работы. Апрабаваць экамаршрут аматары двухколага транспарту змогуць у наступным сезоне.

Развіваць веласіпедную інфраструктуру будуць і далей. Так, вялікі экамаршрут плануюць пракласці ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы.