Новыя маршруты і дадатковыя інфапункты ствараюць да Еўрапейскіх гульняў

15 мая 2019
Сёлета для жыхароў і гасцей сталіцы распрацавалі больш за 70 турыстычных  напрамкаў  па беларускіх славутасцях і гістарычных мясцінах. Можна праехаць па веламаршруце або на рэтрааўтобусе. У Мінску з'явіліся і 20 новых інфакіёскаў, у кожным з якіх можна набыць турыстычную карту. Знайсці, дзе праходзяць спаборніцтвы, дапамогуць так званыя  трыборды. На 70  інфармацыйных  канструкцыях «стрэлкі» пакажуць дарогу да спартыўных аб'ектаў.

Падчас мультыспартыўнага форуму  Мінск чакае каля 30 тысяч гасцей. Білеты на спаборніцтвы амаль распрададзеныя. Дарэчы, па бязвізе  Беларусь часцей наведваюць турысты з Польшчы, Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі.