Новыя лініі па перапрацоўцы адходаў сёлета пачнуць працаваць у Мінску

3 июня 2019

Для пластыку, паперы або шкла сваё месца і прызначэнне. Новыя лініі па перапрацоўцы адходаў (агульнай магутнасцю 165 тысяч тон) сёлета пачнуць працаваць у сталіцы. Сам жа горад пераходзіць на адзіную сістэму паасобнага збору цвёрдых камунальных адходаў. Кантэйнеры - жоўтыя, сінія і зялёныя - будуць больш яркімі. На іх з'явяцца спецыяльныя наклейкі. Акрамя таго, у дварах усталююць і інфармацыйныя стэнды, на якіх будзе выразна прапісаны як графік вывазу смецця, так і асаблівасці збору. Такі вопыт ужо дзейнічае ў Магілёве.

Асаблівая ўвага прысядзібнай забудове сталіцы. Для паасобнага збору смецця жыхарамі прыватнага сектары закупяць 12 тысяч кантэйнераў.