Кадравыя змяненні ў структуры кіраўніцтва Мінскай вобласці. Сёння прадставілі новага старшыню Бярэзінскага райвыканкама. Дзяніс Дзішук, нягледзячы на тое што малады кіраўнік (яму 36 гадоў), ужо эканаміст з вялікім вопытам працы ў аграпрамысловым комплексе. Дагэтуль працаваў у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах. Як адзначыў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын падчас прызначэння новага кіраўніка, у Бярэзінскага раёна вялікі патэнцыял для развіцця сельскай гаспадаркі, а таксама малога і сярэдняга бізнесу. Але разам з тым трэба надаць павышаную ўвагу і добраўпарадкаванню самога горада Беразіно. А значыць стварыць максімальна камфортнае асяроддзе для пражывання.
Папярэдні кіраўнік Бярэзінскага раёна Аляксандр Бабіч застанецца працаваць у Мінскай вобласці.
Новыя кадры ў кіраўніцтве Мінскай вобласці
22 декабря 2020













