Новыя вынаходкі беларускіх навукоўцаў

7 марта 2014

Антысептычны лазер, дзякуючы якому раны гояцца ў тры разы хутчэй, і бясшкодная альтэрнатыва рэнтгенаўскаму апарату. Беларускія навукоўцы разам з вядучымі медыкамі і мікрабіёлагамі стварылі новыя прылады. Распрацоўшчыкі ўпэўнены, што навінкі знойдуць шырокае прымяненне як у бальніцах і паліклініках, так і на мытні і нават у наркакантролі.



Усе падрабязнасці ў Дзіяны Равяковай. Гэта, калі гаварыць навуковай мовай, антысептычны лазер. Прасцей, у невялікай скрынцы - вырашэнне адразу некалькіх праблем: любыя раны гояцца ў тры разы хутчэй, праходзіць падлеткавае акне і без таблетак лечыцца язва страўніка. Так сцвярджаюць навукоўцы.


Навінка - сумесная распрацоўка навукоўцаў, вядучых медыкаў і мікрабіёлагаў Беларусі. Спецыяльна створаныя прэпараты наносяцца на пашкоджаныя ўчасткі цела, а лазер у разы ўзмацняе ўздзеянне лекаў.


Супрацьстаяць адначасоваму ўздзеянню і лазера, і лекаў мікраарганізмы, што выклікаюць хваробу, проста не здольныя. У гэтым галоўнае адрозненне новай распрацоўкі ад антыбіётыкаў, да якіх мікробы проста-проста прывыкаюць і пры паўторным іх прымяненні могуць працаваць ужо не так эфектыўна.


А гэта вынаходка нашых навукоўцаў можа стаць выдатным памочнікам супрацоўнікам мытні. Прыбор на працягу некалькіх секунд можа вызначыць, што ў гэтым канверце, апроч паперы, ёсць яшчэ і лекавае рэчыва.


Новую прыладу можна параўнаць з рэнтгенаапаратам. З адной агаворкай - шкоднага ўздзеяння на арганізм гэтая распрацоўка не аказвае. Яе можна смела выкарыстоўваць у медыцынскай сферы, напрыклад, у стаматалогіі і траўматалогіі.


Праўда, выключэннем з'яўляецца метал, астатнія рэчывы так званы тэрагерцавы апарат здольны вызначыць. Дарэчы, па індывідуальным заказе распрацоўшчыкі гатовыя стварыць і больш кампактную версію прыбора і ўкамплектаваць яго па жаданні заказчыка. Пакуль такі апарат толькі ў адным экзэмпляры. А вось навамодныя антысептычныя лазеры зусім хутка з'явяцца ў шматлікіх працэдурных кабінетах беларускіх паліклінік і бальніц. Толькі сёлета ў медустановы Беларусі паступіць амаль паўтары сотні такіх прыбораў.