Значная падзея ў калійнай галіне прамысловасці Беларусі. У Салігорскім раёне далі старт праходцы новага рудніка. Для Беларуськалія гэта развіццё сыравіннай базы, запасаў якой хопіць на паўстагоддзя наперад. Штогод тут змогуць здабываць каля 9 мільёнаў тон руды. Новы руднік дасць больш за 800 рабочых месцаў. Падчас урачыстай цырымоніі запуску расказалі і пра сёлетнія поспехі: а гэта звыш 11 мільёнаў тон вырабленых калійных угнаенняў і экспарт прадукцыі ў 110 краін.
Знакавым для Беларуськалія стане і 2021 год. Прамысловы гігант плануе пачаць работу найноўшага горна-ўзбагачальнага камбіната ў Петрыкаве. Гэта найбуйнейшы інвестыцыйны праект, дзе будуць вырабляць паўтара мільёна тон угнаенняў за год.













