Новыя формы і метады навучання сёння абмеркавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

27 сентября 2016

Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды? Новыя формы і метады навучання сёння абмеркавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Праект у фармаце семінара-прэзентацыі арганізаваў Уладзімір Куліковіч - загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ. Аўтар трох дзясяткаў вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ. Дзве новыя кнігі прэзентаваныя сёння. Калегі ацанілі змест і зручнасць новых зборнікаў - "Дзённік алімпіёніка" і "Гучанне беларускага слова".

Уладзімір Куліковіч плануе праводзіць такія семінары ў розных гарадах Беларусі. Яшчэ адна сустрэча для сталічных настаўнікаў адбудзецца ў пятніцу таксама ў тэхналагічным універсітэце.