Новыя формы дашкольнай адукацыі развіваюць у Мінску

3 октября 2017

У дзіцячых садках папулярныя сямейныя групы. Шматдзетная маці можа бавіць разам з дзеьмі ў групе. Заняткі доўжацца па чатыры гадзіны. Такі фармат дазваляе атрымаць матулі-выхавальніку і дадатковы заробак. Другі варыянт - займацца з дзецьмі дома. Але ж варта наведваць музычныя заняткі, урокі фізкультуры і разам з астатнімі рыхтавацца да ранішнікаў у дзіцячых садках.

Такі фармат адукацыі вырашае пытанне крокавай даступнасці. Шэсць сямейных груп ужо з'явіліся ў Фрунзенскім, Маскоўскім і Цэнтральным раёнах сталіцы.