Новыя фарматы турыстычнага супрацоўніцтва адкрываюць Беларусь і Кітай

16 мая 2019
У гэтым месяцы нашу краіну наведваюць больш  за 2 500 турыстаў з Паднябеснай. Іх візіт праходзіць у фармаце бізнес-тура. Некалькі груп, сярод якіх супрацоўнікі вядучых кітайскіх кампаній, ужо ацанілі ўмовы працы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень",  наведалі зборачныя цэхі прамысловых гігантаў нашай краіны, а таксама пазнаёміліся з беларускай кухняй, славутасцямі і культурным жыццём сталіцы.

Плануецца, што такія культурна-дзелавыя туры стануць рэгулярнымі. Спрыяе гэтаму і развіццё праграмы China Friendly ў нашай краіне. Гэта і з'яўленне інфармацыйных паказальнікаў на кітайскай мове, і стварэнне ўмоў у гасцініцах  для размяшчэння кітайскіх турыстаў.