Новыя факты ў справе медыцынскага цэнтра Экамедсэрвіс

13 мая 2013

Следчым камітэтам Беларусі сёння прад'яўлена абвінавачанне дырэктару і ўрачу-анестэзіёлагу. Першы абвінавачваецца ў службовай халатнасці, якая пацягнула смерць чалавека. Другому інкрыменуецца неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў,  што пацягнула  смерць чалавека. Мера абмежавання ў дачыненні абодвух абвінавачаных не змянілася - яны заключаныя пад варту. Галоўны інжынер медцэнтра, як і іншыя фігуранты гэтай крымінальнай справы, быў адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы. Расследаванне працягваецца.