У Віцебскай вобласці новыя факты поўнай безгаспадарлівасці выявілі спецыялісты Камітэта дзяржкантролю. На лясных участках ссечаная драўніна ляжыць гадамі. Літаральна на днях падчас профільнай нарады Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу - вывесці лясную гаспадарку на ўзровень перадавых краін. Але тое, што ўбачылі кантралёры ў Віцебскай вобласці, ад перадавых тэхналогій вельмі і вельмі далёка. Дрэва, якое сёння паступова ператвараецца ў парахню, калісьці магло быць скарыстана як высокаякасны матэрыял. Замест гэтага сёння лічаць выпушчаную выгаду. І сітуацыя абуральная ўдвая, ад таго, што не адзінкавая. Вольга Маслоўская - аб тым, што вырасціць і ссекчы дрэва - гэта яшчэ не ўсё (відэа).