Новыя электрацягнікі, распрацаваныя спецыяльна для трэцяй веткі Мінскага метро, прэзентавалі журналістам

5 ноября 2019

Новыя электрацягнікі, якія распрацавалі спецыяльна для трэцяй веткі Мінскага метро, сёння прэзентавалі журналістам. Да канца 2020 года сталічнай падземцы паставяць 10 саставаў. Цягнікі аснашчаны сістэмай поўнага аўтавядзення, г.з. яны могуць аўтаномна кратацца і тармазіць на станцыях. У вагонах кандыцыянеры, неабходныя элементы безбар'ернага асяроддзя, таксама раздымы для зарадкі гаджэтаў. Усе электрацягнікі выраблены на заводзе "Штадлер" у Фаніпалі. Пракаціцца на іх пасажыры змогуць ужо ў пачатку наступнага года, але пакуль толькі на чырвонай ветцы метро.

У аснове  афарбоўкі новых цягнікоў - колеры герба Мінска: сіні, белы і чырвоны. Яшчэ адна асаблівасць: усе вагоны злучаны праходамі. Гэта дадатковая прастора для пасажыраў і свабода перамяшчэння па цягніку.