Новыя электрацягнікі для трэцяй веткі Мінскага метро прэзентавалі журналістам

5 ноября 2019
Да канца наступнага года паставяць 10 такіх саставаў. Усе электрацягнікі вырабленыя на заводзе "Штадлер-Мінск" у Фаніпалі. Ёсць варыянты з чатырма і пяццю вагонамі. Састаў канструяваўся з улікам асаблівасцей мінскай падземкі.

Новыя электрацягнікі вылучаюцца плаўнасцю ходу, выдатнай шумаізаляцыяй, наяўнасцю USB-зарадак і кандыцыянера. У залежнасці ад колькасці вагонаў  у саставах 168 або 212 сядзячых месцаў. Таксама ёсць функцыя накшталт аўтапілота. Менавіта гэтыя электрацягнікі будуць курсіраваць на трэцяй зялёнай ветцы мінскага метро. Першы маршрут будзе праходзіць праз 4 першыя станцыі новай лініі. Гэта "Юбілейная плошча", "Плошча Багушэвіча", "Вакзальная" і "Кавальская Слабада". Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка  сярод першых пракацілася на новым "Штадлеры" па мінскай падземцы.

Аб пастаўцы дзесяці новых электрацягнікоў Мінскі метрапалітэн і завод "Штадлер" дамовіліся яшчэ ў 2017. Абяцанага давялося чакаць не тры, два гады. Як толькі канструктары ўвасобілі свае задумкі ў жыццё,  цягнікі паспяхова прайшлі абкатку. Унутры саставы моцна адрозніваюцца ад звыклага мінчанам афармлення. Сіні колер  выбраны невыпадкова, гэта колер герба Мінска. Ва ўсіх вагонах  ёсць кандыцыянеры і раздымы для зарадкі гаджэтаў. 


Электрацягнікі для мінскага метро будавалі па швейцарскіх тэхналогіях

Зручнасць новых цягнікоў павінны ацаніць, вядома, пасажыры. Гэта абсалютна новы ўзровень плаўнасці ходу, шумападаўлення (тут можна спакойна размаўляць), таксама безбар'ернага асяроддзя і аздаблення. 

Дырэктар завода, які вырабіў гэтыя цягнікі, таксама сярод першых пасажыраў. Філіп Брунер  родам са Швейцарыі, дзе ведаюць толк у дакладнасці і хуткасці. У кабіне машыніста  ўсё таксама моцна змянілася. З'явілася функцыя поўнага аўтавядзення. Зараз цягнік можа аўтаномна кратацца і тармазіць, разлічыць час прыбыцця на станцыю да секунды. А замест люстэркаў задняга выгляду  відэакамеры.


Меркаваная дата адкрыцця першай часткі зялёнай веткі метро - ліпень 2020

Трэцяя лінія пройдзе з Курасоўшчыны ў Зялёны Луг. На ёй будзе 14 станцый, а першы пускавы ўчастак будзе складацца з 4: "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча". Зараз на дзвюх станцыях завяршаецца аздабленне. Меркаваная  і аптымістычная дата адкрыцця першай часткі новай веткі - ліпень 2020 года. 

У прывязцы да новых цягнікоў на зялёнай ветцы будуць усталяваны бар'ерныя агароджы. Гэта шчыты з дзвярамі, якія будуць адчыняцца толькі тады, калі цягнік прыбыў на станцыю. Паміж станцыямі "Вакзальная" і "Плошча Леніна" з'явяцца і травалатары. На новай ветцы мінскага метро  пасажыры змогуць праехаць ужо ў пачатку наступнага года. Праўда, пакуль толькі на чырвонай лініі.