Новыя электронныя дакументы пачнуць атрымліваць беларусы з наступнага года

19 марта 2018

Абавязковай стане ідэнтыфікацыйная картка - электронны ключ, які дасць доступ да дзяржаўных анлайн-паслуг. Сфера актыўна развіваецца - існуе нават адзіны партал, які паступова будзе дапаўняцца новымі магчымасцямі. Для выезду за мяжу неабходна будзе атрымаць біяметрычны пашпарт - унутры адной са старонак будзе чып з інфармацыяй аб уладальніку.

Плануецца, што паступова ідэнтыфікацыйная картка зможа замяніць вадзіцельскія пасведчанні і атрымае яшчэ шмат дадатковых магчымасцяў. Пры жаданні можна будзе карыстацца і старым пашпартам, пакуль не завершыцца тэрмін яго дзеяння.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя