Сталіца працягне будаўніцтва новых аб'ектаў аховы здароўя, а таксама рэканструкцыю ўжо дзеючых. Адначасова кіраўніцтва Мінска і краіны прыкладуць максімум намаганняў для бесперабойных паставак медабсталявання і медпрэпаратаў ва ўсіх рэгіёнах. Пра гэта сёння заявілі на ўрачыстым адкрыцці 16-й гарадской паліклінікі ў Мінску. Будынак, якому ўжо больш за 30 гадоў, цалкам абнавілі. Пераабсталяванне клініка-дыягнастычнай лабараторыі, а таксама новыя аддзяленні функцыянальнай дыягностыкі і фізіятэрапіі змаглі ўбачыць і ганаровыя госці. Сярод іх старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і мэр горада Уладзімір Кухараў. Адно з ноу-хау - кабінет спелеатэрапіі. У цэлым важную ролю ў мадэрнізацыі паліклінікі адыгралі і айчынныя вытворцы.
Новыя апараты УГД, спелеатэрапія - у Мінску пасля капітальнага рамонту адкрылі 16-ю паліклініку
14 марта 2022













