На вуліцы Сяліцкага абсталявалі вадасховішча памерам у 3 тысячы квадратаў. Добраўпарадкавалі і прыбярэжную зону. Тут з'явіліся пешаходныя дарожкі, лаўкі, дзіцячая пляцоўка і пірсы - усё з экалагічна чыстых матэрыялаў. Ідэю стварыць утульны куток прапанавалі мясцовыя жыхары, ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва Заводскага раёна. Да ўладкавання рэкрэацыйнай зоны далучыліся таксама прадпрыемствы і арганізацыі раёна.
Добраўпарадкаванне водных аб'ектаў працягнецца. На наступны год запланаваны работы на набярэжнай ракі Трасцянка.













