Новую дарослую паліклініку адкрыюць у Салігорску летам

19 марта 2018

Падарунак да Дня горада. Новую дарослую паліклініку адкрыюць у Салігорску летам. У апошнія выхадныя жніўня горад шахцёраў адзначыць 60-годдзе. Будаўнікі амаль узвялі сцены, далей - справа за ўнутранымі работамі, а таксама закупкай медыцынскага абсталявання. Абслугоўваць тут будуць пераважна жыхароў новых мікрараёнаў, а таксама некаторых вёсак.

Новая паліклініка разлічана больш як на 800 наведванняў за змену. Зараз у Салігорску працуюць дзве такія медустановы: гарадская і ведамасная.