Вясеннюю калекцыю адзення прэзентавалі беларускія дызайнеры

19 марта 2020
Што модна гэтай вясной? Утульнасць, лічаць аўтары новай калекцыі. Яе беларускія дызайнеры прэзентавалі ў самым сэрцы сталіцы. Упрыгожаць любую жанчыну ўсе светлыя адценні ў пастэльных тонах: серыя, бежавыя, ружовыя. Сілуэт  вольны на кожны выпадак жыцця. Яшчэ адна асаблівасць новай калекцыі – толькі натуральныя ткані: воўна, кашамір, шоўк.
Калекцыю дапаўняюць эксклюзіўныя аксесуары з металу, скуры і шоўка. Сучасны дзелавы выгляд лёгка пераўвасабляецца у святочна-вячэрні  пры дапамозе дадатковых элементаў адзення.