Новую тэхналогію 4-G запусцілі па ўсёй Беларусі

14 декабря 2016

Каля 650-ці станцый пакрыюць 75 працэнтаў тэрыторыі краіны. Кампанія beCloud запускае тэхналогію LTE ў камерцыйную эксплуатацыю для жыхароў Гомеля, Брэста, Віцебска, Магілёва і Гродна. А са студзеня сувязь новага пакалення запрацуе яшчэ ў 30-ці рэгіёнах - Барысаве, Бабруйску, Маладзечне, Баранавічах, Салігорску і іншых гарадах. З наступнага года кампанія beCloud пачне развіццё сеткі 5-G.