Новую стацыянарную сістэму фотафіксацыі ўсталявалі ў сталіцы на вуліцы Савецкай

22 апреля 2019

Яна працуе 24 гадзіны 7 дзён на тыдзень. Прылада фіксуе парушэнні правіл прыпынку або стаянкі. Пастанова з нумарам машыны адпраўляецца па пошце. Штраф у памеры 25,5 рублёў вадзіцель абавязаны аплаціць на працягу месяца. У ДАІ адзначылі, што толькі за  дзень работы  сістэма фіксуе звыш дзясятка вадзіцеляў, якія спыніліся або прыпаркавалі аўто на забароненым участку. 

Новаўвядзенне плануюць развіваць. Аўтаматычныя сістэмы фотафіксацыі ДАІ прапаноўвае ўсталяваць на самых праблемных участках вуліц, дзе вадзіцелі сістэматычна парушаюць правілы прыпынку і стаянкі транспарту.