Па праекце яна разлічаная на 765 вучняў, аднак сёлета прымае звыш тысячы дзяцей. Неабходную для маладога мікрараёна навучальную ўстанову пачалі ўзводзіць яшчэ ў 2012 годзе, аднак праз недахоп фінансавання прыпынілі. З просьбай аб аднаўленні будаўніцтва гамяльчане звярнуліся падчас акцыі "Ваша пытанне прэзідэнту", якая праводзілася летась агенцтвам БелТА. І аб'ект быў на асаблівым кантролі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Зараз гэта комплекс з сучаснымі класамі, басейнам, гімнастычнай і трэнажорнай заламі, спартыўнымі пляцоўкамі. У новай установе - безбар'ернае асяроддзе.
Першы званок празвінеў і ў Ліцвіновіцкай сярэдняй школе ў Кармянскім раёне. Пасля маштабнай рэканструкцыі тут уладкаваныя і ўкамплектаваныя не толькі навучальныя класы. З'явіліся лабараторыі, кабінет інфарматыкі і лінгафонны кабінет, майстэрні па апрацоўцы металу і драўніны, бібліятэка з чытальнай зонай, а таксама спартыўны гарадок з пляцоўкай для вывучэння правіл дарожнага руху.
Новую школу ў Дзень ведаў адкрылі ў Гомелі
1 сентября 2020













