Новую серыю спецыяльнага праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта" глядзіце ў гэтую сераду пасля "Панарамы"

13 августа 2018

Кіраўнік дзяржавы трымае на кантролі прамысловасць у Гомельскай вобласці. Тут у мінулую пятніцу Прэзідэнт заявіў, што праблемы на прадпрыемствах павінны быць вырашаны за кароткія тэрміны. Адзін з такіх даўгабудаў з няпростай гісторыяй - Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Амаль мільярд долараў інвестыцый у праект, а ён пакуль так і не быў запушчаны на 100 %. Як выконваецца даручэнне Кіраўніка дзяржавы па рэалізацыі гэтага амбіцыйнага праекта? Глядзіце ў новай серыі спецыяльнага праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта" ў гэтую сераду пасля "Панарамы".