Новую дзіцячую паліклініку ў мікрараёне Каменная Горка здадуць да канца года

12 ноября 2015

Пра гэта нам паведамілі у камітэце па ахове здароўя. Паліклініка разлічана на 480 наведванняў за змену. Тут будуць працаваць тры педыятрычныя аддзяленні, дыягнастычнае, стаматалагічнае і фізіятэрапеўтычнае, а таксама прыём будуць весці вузкія спецыялісты. Новая паліклініка дазволіць знізіць нагрузку на існуючыя ўстановы аховы здароўя. А вось адкрыццё яшчэ адной паліклінікі (для дарослых) запланаванае на наступны год.