Новай паслугай аплаты праезда ў метро скарысталіся больш за 50 тысяч пасажыраў

13 июня 2018

Аплаціць праезд у сталічным метро з дапамогай бескантактавай банкаўскай карткі. Цяпер такая паслуга даступная на ўсіх станцыях. Пакуль - у тэставым рэжыме. На турнікетах усталяваныя ўніверсальныя валідатары - іх таксама выкарыстоўваюць і для бескантактавых праязных. Пры гэтым кошт праезду застаецца нязменным - 65 капеек. Такая сістэма ўжо некалькі месяцаў працуе на найбольш загружаных прыпынках. Новай паслугай скарысталіся больш за 50 тысяч пасажыраў.

Дарэчы, Мінск стаў трэцім горадам у СНД, дзе ўвялі такую сістэму аплаты праезду ў метрапалітэне. Яна таксама даступная ў Маскве і Кіеве.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя