Новаўвядзенні ў сістэме аплаты праезду ў грамадскім транспарце

4 мая 2017

Тэрмін дзеяння праязных білетаў на дзесяць і дваццаць паездак павялічыўся ўдвая. Шэсцьдзесят сутак замест трыццаці. Зрабілі гэта па просьбах пасажыраў. Пры гэтым кошт праязных не змяніўся. Нагадаем, у сталіцы можна набыць праязныя, якія дзейнічаюць ад адных сутак да трох. Колькасць паездак па такіх білетах не абмежаваная.